Сцяг Нядзеля, 22 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2021, 14:53

У заканадаўстве Беларусі з'явіцца дадатковая адказнасць для аўтараў фэйкаў

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заканадаўстве Беларусі з'явіцца дадатковая адказнасць для аўтараў распаўсюджваемай недакладнай інфармацыі - так званых фэйкаў. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Рахманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Рахманаў адзначыў, што такія навацыі апошнім часам укараняюцца ў заканадаўстве шэрага замежных дзяржаў. Ён падкрэсліў актуальнасць праблемы распаўсюджвання недакладнай інфармацыі пад выглядам дакладнай.

"Зразумела, у нацыянальным заканадаўстве з'явіцца дадатковая адказнасць для тых людзей, якія займаюцца распаўсюджваннем ілжывай, недакладнай інфармацыі, тым больш выдаючы яе ў якасці дакладнай і праверанай. Па розных напрамках нашага жыцця. Гэта і развіццё краіны, і ваенна-тэхнічны стан, стан рызык і выклікаў для нацыянальнай бяспекі. Гэта і стан спраў у галіне аховы здароўя і гэтай далей", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі