Сцяг Панядзелак, 23 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2020, 16:15

У выхадныя ў Беларусі чакаецца да +26°С

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да 26 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У цэлым па краіне сярэдняя месячная тэмпература паветра ў верасні чакаецца на 1-1,5 градуса вышэйшая за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма - плюс 11-13). Месячная колькасць ападкаў чакаецца ў межах кліматычнай нормы (49-77 мм)", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 4 верасня, надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па ўсходняй частцы краіны праявіцца ўплыў маларухомага франтальнага раздзела. Таму па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе - 14-17. Удзень будзе 18-24 градусы.

У суботу, 5 верасня, Беларусь будзе ў асноўным знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень на заходнія раёны зрушчыцца чарговая франтальная сістэма. Таму ўначы будзе без істотных ападкаў, раніцай і ўдзень пераважна па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай паблізу вадаёмаў і ў нізкіх мясцінах будзе згушчацца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў, па захадзе - да плюс 15. Удзень будзе 18-25 градусаў цяпла.

У нядзелю, 6 верасня, захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень пераважна па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 16-23 градусы, па паўднёвым усходзе - плюс 24-26.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, якія будуць перамяшчацца з Заходняй Еўропы. У панядзелак, 7 верасня, уначы ў асноўным па паўднёвым усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 16-22 градусы. Па паўднёвым усходзе краіны будзе цяплей: тут у начны час - 14-16, удзень - 23-27 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі