Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2024, 09:29

У ЦВК расказалі аб парадку выбрання страшыні Палаты прадстаўнікоў

Фота з архіва
Фота з архіва
22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка адкрые сёння першае пасяджэнне першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

У парадак дня першай сесіі нававыбранага дэпутацкага корпуса ўвойдуць 7 пытанняў, адно з якіх - выбранне старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Парадак выбрання старшыні Палаты прадстаўнікоў вызначаны законам "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь" і рэгламентам Палаты прадстаўнікоў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў выбіраецца тайным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.

Працэдура выбрання старшыні Палаты прадстаўнікоў наступная. Дэпутаты вылучаюць са свайго ліку кандыдатуры на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў. Дэпутаты, якія вылучаны кандыдатамі на гэту пасаду і не заявілі аб самаадводзе, выступаюць на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і адказваюць на пытанні дэпутатаў.

Усе вылучаныя кандыдатуры на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў, за выключэннем тых, хто заявілі аб самаадводзе, уключаюцца ў бюлетэнь для тайнага галасавання. Праводзіцца галасаванне. Старшыня Падліковай камісіі аб'яўляе вынікі тайнага галасавання, афармляецца адпаведная пастанова.

Кандыдат на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў лічыцца выбраным, калі ў выніку галасавання ён атрымаў большасць галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі