Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2022, 09:37

У транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" спыніў работу пункт размяшчэння бежанцаў

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" спыніў работу пункт размяшчэння бежанцаў. Усе іншаземцы, якія часова знаходзіліся ў транспартна-лагістычным цэнтры, пакінулі яго, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Сёння, 22 сакавіка, 98 бежанцаў вылецелі эвакуацыйным рэйсам з Мінска ў Эрбіль у 02.55. Вяртанне на радзіму арганізавана ў рамках праграмы дапамогі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Астатнія іншаземцы па іх просьбе часова расселены ў гасцініцах і санаторыях для чакання наступных вывазных рэйсаў.

Рашэнне бежанцаў вярнуцца ў свае краіны ў многім прадыктавана ўсведамленнем бессэнсоўнасці чакання і безуважнасці краін ЕС у вырашэнні іх праблем. Такое стаўленне Еўропы да людзей, якія бягуць ад вайны, з'яўляецца непрыкрытай палітыкай дыферэнцыяцыі бежанцаў па нацыянальнай прыкмеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі