Фота Выканаўчага камітэта СНД
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылося пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта дакумента, які датычыцца забеспячэння правоў журналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дэпартаменце па супрацоўніцтве ў палітычнай, гуманітарнай і сацыяльнай сферах Выканаўчага камітэта СНД.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД.
Падрыхтоўка дакумента ініцыявана расійскім бокам. Удзельнікі пасяджэння вырашылі прадоўжыць работу над тэкстам праекта дакумента.-0-