Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 студзеня 2023, 19:27

У ПВТ расказалі аб развіцці прававога рэжыму для работы на знешніх рынках

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа па развіцці Парка высокіх тэхналогій, пошуку новых рынкаў і ўмацаванні на існуючых будзе прадоўжана ў бягучым годзе. Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара Парка высокіх тэхналогій Кірыл Залескі ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

"Мінулы год быў для парка няпростым. Зразумела, свой адбітак наклала і геапалітычная сітуацыя вакол нашых граніц, і агульны сусветны крызіс у IT, які склаўся. Вы чулі навіны ў канцы мінулага года аб масавых скарачэннях практычна ва ўсіх глабальных IT-карпарацыях. Гэта быў сусветны трэнд, які зрабіў пэўны ўплыў і на нас", - адзначыў Кірыл Залескі.

Тым не менш, IT-галіна дасягнула нядрэнных фінансавых вынікаў у 2022 годзе, падкрэслілі ў ПВТ. Даных за ўвесь год пакуль няма. Вядома, што па выніках дзевяці месяцаў экспарт склаў $2 млрд. "Гэтыя паказчыкі былі станоўча ацэнены кіраўніком дзяржавы. У бягучым годзе мы прадоўжым работу па развіцці Парка высокіх тэхналогій, пошуку новых рынкаў і ўмацаванні на існуючых, па рабоце ўнутры краіны, развіцці прадуктовай мадэлі. Гэта значыць па ўсіх тых напрамках і асноўных задачах, якія стаяць перад намі", - заявіў намеснік дырэктара ПВТ.

"Што датычыцца работы на ўнутраным рынку Беларусі, мы цесна працуем з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, якое выступае асноўным рэгулятарам па пытаннях лічбавізацыі эканомікі. Тут парк выступае, хутчэй, падрадчыкам. Гэта значыць нашы кампаніі будуць актыўна ўдзельнічаць у тых праектах, якія разгортваюцца ўнутры краіны. "Што датычыцца работы на знешнім контуры, то тут пэўнае развіццё атрымае наш прававы рэжым. Гэта павелічэнне магчымасцей для нашых рэзідэнтаў", - расказаў Кірыл Залескі.

Што менавіта зменіцца ў рабоце Парка высокіх тэхналогій і якія дадатковыя магчымасці з'явяцца ў яго рэзідэнтаў, у ПВТ удакладняць пакуль не сталі.

"За апошнія тры гады СМІ "хавалі" парк некалькі разоў. Як бачыце, парк жывы і даволі паспяхова развіваецца. І я ўпэўнены, што парк дасягне новых вышынь. Большасць праграмістаў, якія працуюць у парку, не хочуць нікуды выязджаць. Яны прадаўжаюць працаваць у нашай краіне і на карысць нашай краіны", - падкрэслілі ў кіраўніцтве ПВТ.-0-

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі