Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку будуць працаваць самыя таленавітыя педагогі - Каспяровіч

Грамадства 15.04.2019 | 14:23
Фота з архіва
Фота з архіва

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку будуць працаваць самыя таленавітыя педагогі, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадугледжана вельмі сур'ёзнае кадравае забеспячэнне. Мы разумеем, каб працаваць з адоранымі дзецьмі і моладдзю, неабходна прыцягваць самых таленавітых і адораных педагогаў. Для гэтага прадугледжаны адпаведныя матывацыйныя падыходы, асаблівыя падыходы ў частцы аплаты працы, - сказаў Сяргей Каспяровіч. - Будуць прыцягвацца лепшыя педагогі, якія працуюць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі вышэйшай катэгорыі, настаўнікі-метадысты, выкладчыкі ВНУ, спецыялісты, якія працуюць у арганізацыях, на прадпрыемствах і займаюцца канструктарскай дзейнасцю, забяспечваюць тэхналагічнае развіццё".

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку будзе забяспечана неабходная вучэбна-лабараторная база. "Тут прадугледжаны самыя перадавыя падыходы, стварэнне шэрага лабараторый, якія будуць забяспечваць пошукавую дзейнасць адоранай моладзі ў галіне бія- і інфармацыйных тэхналогій, касмічнай тэхнікі і шэрага іншых напрамкаў. На гэты момант прадугледжаны не менш за 11 такіх функцыянальных напрамкаў, дзе будуць праводзіцца даследаванні", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Як паведамлялася, 12 красавіка Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ нумар 145 "Аб стварэнні ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк". Яго створаць у Мінску да 1 студзеня 2021 года. Штогод у тэхнапарку будуць праходзіць навучанне каля 2 тыс. найбольш адораных дзяцей - вучняў 6-11-х класаў з усіх рэгіёнаў краіны. Для іх распрацоўваецца спецыяльная адукацыйная праграма, разлічаная на 21 дзень. Потым дадатковая адукацыя прадоўжыцца па індывідуальных планах з дыстанцыйным суправаджэннем выкладчыкамі тэхнапарка. У інфраструктуру тэхнапарка ўвойдуць вучэбна-лабараторны корпус з сучасным абсталяваннем, інтэрнат для пражывання навучэнцаў. Пражыванне і харчаванне будуць забяспечвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.