Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2022, 10:05

У Мінску прынялі рашэнне аб уключэнні ацяплення ў жылфондзе, інтэрнатах і басейнах

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб пачатку ўключэння з сённяшняга дня ацяплення ў спажыўцоў другой чаргі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінгарвыканкама.

Размова ідзе аб уключэнні ацяплення ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, установах адукацыі, тэатрах.

Пры гэтым у Мінгарвыканкаме звярнулі ўвагу, што падача цяпла ў жылфонд адбываецца не імгненна. Пуск ацяплення займае 3-5 дзён. Яшчэ 10 сутак адводзіцца на скіданне паветра з сістэмы ацяплення, калі яно патрабуецца.

У сацыяльных аб'ектах сталіцы ацяпляльны сезон пачаўся 20 верасня. Тады цяпло атрымалі школы і дашкольныя ўстановы, установы аховы здароўя, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі, гасцініцы і іншыя спажыўцы першай чаргі. Ацяпляць гэтыя памяшканні пачынаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 10 градусаў і ніжэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі