Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2020, 19:06

У Мінску на ўваход і выхад закрыты 6 станцый метрапалітэна

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску закрыты шэсць станцый метро, размешчаных у цэнтральнай частцы горада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага метрапалітэна.

"У 18.25 для забеспячэння бяспекі пасажыраў закрылі на ўваход і выхад станцыі метро "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга", "Фрунзенская", "Маладзёжная". Паязды ідуць без спынення на гэтых станцыях", - сказалі ў прэс-службе.

Мінскі метрапалітэн просіць выбачэння за часовыя нязручнасці. Як доўга яны прадоўжацца, не ўдакладняецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі