Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2024, 11:10

У беларускіх школьнікаў пачаліся вясеннія канікулы

Фота з архіва
Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З панядзелка, 25 сакавіка, у беларускіх школьнікаў пачаліся вясеннія канікулы, паведамляе БЕЛТА.

Канікулы прадоўжацца тыдзень, 1 красавіка вучні зноў пачнуць заняткі. Чацвёртая чвэрць будзе складацца з двух месяцаў і закончыцца 31 мая, пасля чаго наступяць самыя доўгія - летнія - канікулы.

У час вясенніх канікулаў дзецям і падлеткам традыцыйна будуць прапанаваны розныя формы карыснай занятасці і адпачынку. Будуць працаваць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, праводзіцца мерапрыемствы, звязаныя са спортам і фізічнай актыўнасцю, а таксама з развіццём інтэлектуальных здольнасцей і прафарыентацыяй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі