Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 21 лістапада зарэгістраваны першыя галалёдныя і халадовыя траўмы. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці зарэгістраваны 67 пацярпелых. 9 пацыентаў шпіталізаваны, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 62 пацыенты, 5 - халадовую. У Віцебскай вобласці зарэгістраваны 19 пацыентаў. Шпіталізаваны 5, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставана ў 15 пацыентаў, халадовая ў чатырох.
Антырэкорд у Гомельскай вобласці - 336 пацыентаў. З іх 32 шпіталізаваны, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставана ў 333 пацыентаў, у 3 - халадовая. У Гродзенскай вобласці зарэгістраваны 51 пацыент, з іх 16 шпіталізаваны. Галалёдная траўма дыягнаставана ў 46 пацыентаў, у 5 - халадовая.
У Мінскай вобласці 10 пацярпелых. З іх 6 пацыентаў шпіталізаваны, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 8 пацыентаў, 2 - халадовую. У Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 58 пацыентаў. Шпіталізаваны 17 чалавек. У 51 дыягнаставана галалёдная траўма, у 7 - халадовая.
У Мінску зарэгістравана 5 пацярпелых з галалёднай траўмай.
"У зімовы перыяд колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўмаў павялічваецца ў 2-3 разы. Патэнцыяльна траўманебяспечныя месцы ў галалёд - прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў (у тым ліку метрапалітэна), прыпынкі грамадскага транспарту, горкі", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.-0-