Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2020, 09:04

У Беларусі зарэгістраваны першы завозны выпадак каранавіруса

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістраваны першы завозны выпадак каранавіруса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Паведамляем, што 27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага, - расказалі ў прэс-службе. - Пацыент і асобы, якія кантактавалі з ім, знаходзяцца ў закрытых боксах у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек адчувае сябе здавальняюча".

Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Карэя, Іране і Італіі, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі было прынята рашэнне праводзіць абследаванні і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з названых краін у перыяд з 20 лютага.

Цяпер у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы, накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі