Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2020, 15:33

У Беларусі выздаравеў ад COVID-19 і выпісаны 20 171 пацыент

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 3 чэрвеня выздаравеў і выпісаны 20 171 пацыент з пацверджаным дыягназам COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 45 116 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 573 699 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 248 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі