Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2020, 15:04

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 6050 пацыентаў з COVID-19

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 9 мая выздаравелі і выпісаны 6050 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Як праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя, зарэгістраваны 22 052 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. "Усяго праведзены 251 771 тэст", - адзначылі ў ведамстве.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 126 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі