Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2022, 10:49

У Беларусі ўсе віды працоўных пенсій павышаюцца на 7 працэнтаў

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 сакавіка ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 31 студзеня 2022 года нумар 24 "Аб павышэнні пенсій" павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля) на 7 працэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У выніку павышэння сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў сакавіку складзе Br580 (уключаючы надбаўкі і даплаты) і павялічыцца на 13,2 працэнта адносна сакавіка 2021 года.

Пенсіі па ўзросце з 1 сакавіка адносна лютага павялічацца ў сярэднім на Br34, тэмп росту - 106,3 працэнта.

"Павелічэнне памеру пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе сваё - у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі", - звярнулі ўвагу ў ведамстве.

На павышэнне пенсій будзе накіравана Br75,7 млн у месяц, Br757 млн - да канца года. У цэлым на выплату пенсій у гэтым годзе запланавана каля Br16,1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі