Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню пройдзе рэспубліканская школьная алімпіяда па фізкультуры і спорце

Грамадства 20.09.2018 | 16:29

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўпершыню пройдзе рэспубліканская школьная алімпіяда па фізічнай культуры і спорце, паведаміла журналістам кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла Кудаярава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэспубліканскія алімпіяды праводзяцца штогод і стартуюць у пачатку навучальнага года. Да 2015 года алімпіяды праводзіліся па 16 вучэбных прадметах. З 2015-га па 17 ужо, дадаткова была ўключана кітайская мова. З гэтага навучальнага года алімпіяда праходзіць па 18 вучэбных прадметах. Упершыню будзе праведзена рэспубліканская школьная алімпіяда па фізічнай культуры і спорце", - расказала Анжэла Кудаярава.

Паводле яе слоў, рэспубліканская школьная алімпіяда - гэта ўнікальны праект, у якім задзейнічана каля 1,5 млн навучэнцаў і сотні настаўнікаў.

На першым і другім этапе (школьных і раённых алімпіяд) навучэнцам прадастаўляецца магчымасць выступаць па двух і больш вучэбных прадметах. На трэцім (абласным, мінскім гарадскім) і заключным этапах дзіця можа выступіць на алімпіядзе толькі па адным вучэбным прадмеце, адзначыла прадстаўнік Мінадукацыі.

Яна дадала, што галіновым міністэрствам ствараюцца роўныя ўмовы для ўсіх навучэнцаў, што дае магчымасць найбольш эфектыўна і аб'ектыўна вызначаць лепшых з лепшых. "Штогод для трэцяга і заключнага этапаў фарміруецца склад распрацоўшчыкаў алімпіядных заданняў, гэта значыць рыхтуюцца адны і тыя ж заданні для ўсіх рэгіёнаў краіны, якія ў адзін дзень даводзяцца да кожнай вобласці і Мінска. Таксама штогод зацвярджаецца склад журы заключнага этапу алімпіяды, куды ўваходзяць лепшыя выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў, лепшыя педагогі па кожным прадмеце і метадысты інстытутаў развіцця адукацыі. Акрамя каманд абласцей і Мінска ў заключным этапе асобна прымае ўдзел каманда ліцэя БДУ. Правядзенне рэспубліканскіх алімпіяд дазваляе нам выявіць найбольш здольных і таленавітых дзяцей", - падкрэсліла Анжэла Кудаярава.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.