Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2022, 19:37

У Беларусі ў студзені-чэрвені пабудавалі 21,9 тыс. кватэр

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - чэрвені 2022 года пабудавалі 21,9 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1913,8 тыс. кв.м жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 854,6 тыс. кв.м, або 44,7 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 664,5 тыс. кв.м. Для шматдзетных сем'яў уведзена 403,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 580,7 тыс. кв.м жылля, або 30,3 працэнта ад агульнага ўводу па Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі