Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі прапануюць Літве і Латвіі сумесна карыстацца электраэнергіяй БелАЭС

Грамадства 10.07.2019 | 12:50

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануюць Літве і Латвіі сумесна карыстацца электраэнергіяй БелАЭС. Аб гэтым Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч сказаў у інтэрв'ю часопісу "Открытый город", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Літва сама планавала пабудаваць атамную станцыю, проста мы апярэдзілі. Хоць Ігналінская АЭС была за 12 км ад граніцы з Беларуссю, дзе знаходзіцца наш курорт, нацыянальны парк "Браслаўскія азёры". Тым не менш, мы з ахвотай куплялі іх электраэнергію і не арганізоўвалі ніякіх пратэстаў. Тое ж самае мы цяпер прапануем Літве і Латвіі: калегі, давайце будзем карыстацца разам нашай таннай электраэнергіяй", - сказаў Васіль Марковіч.

Дыпламат адзначыў, што беларускі бок хвалюе, з якім негатывам Літва ставіцца да будаўніцтва атамнай электрастанцыі. "Хоць мы прайшлі стрэс-тэсты, прычым на добраахвотнай аснове, у цесным супрацоўніцтве з МАГАТЭ і па стандартах Еўрапейскага саюза. Стрэс-тэсты пацвердзілі надзейнасць атамнай станцыі. Мы будуем АЭС па найноўшых тэхналогіях, пад наглядам МАГАТЭ. Мы самі перажылі чарнобыльскую катастрофу, і падазраваць нас у тым, што мы сябе ставім пад удар... Прапануем: калегі, давайце размаўляць, дыскутаваць, мы адкрытыя. Але пакуль гэтага не атрымліваецца", - канстатаваў пасол.

З Латвіяй, дадаў ён, у Беларусі ёсць узаемаразуменне ў гэтым пытанні - паміж бакамі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы ядзернай бяспекі і радыяцыйнай аховы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.