Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2021, 09:02

У Беларусі праходзіць другі дзень ЦТ па матэматыцы

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праходзіць другі дзень цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыйна іспыт пачнецца ў 11.00. Усяго на ЦТ па матэматыцы зарэгістраваны каля 32,2 тыс. абітурыентаў. Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, у першы дзень праходжання іспыту не з'явіліся 1072 чалавекі.

Абітурыентам забаронена праносіць з сабой мабільны тэлефон і іншыя гаджэты. Парушальнікі выдаляюцца з аўдыторыі і не будуць мець магчымасці прайсці ЦТ па прадмеце ў гэтым годзе. У першы дзень іспыту па матэматыцы выдаленых не было.

У пунктах правядзення ЦТ у неабходнай колькасці ёсць сродкі для дэзынфекцыі рук і выконваюцца патрабаванні сацыяльнага дыстанцыравання. Пры наяўнасці прыкмет недамагання абітурыентам рэкамендуецца своечасова звяртацца да медыцынскіх работнікаў. У выпадку дрэннага самаадчування, пацверджанага дакументальна, абітурыент можа прайсці ЦТ у рэзервовыя дні.

Наступнае ЦТ па біялогіі адбудзецца 26 чэрвеня, па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі - 30 чэрвеня, фізіцы - 2 ліпеня, гісторыі Беларусі - 4 ліпеня, геаграфіі - 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 8 ліпеня.

Усяго на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі зарэгістраваліся больш за 62 тыс. абітурыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі