Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2024, 14:38

У Беларусі пацяплее ў другой палавіне тыдня

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пацяплее ў другой палавіне тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"За першыя 17 дзён сакавік у Беларусі аказаўся скупы на ападкі: на большай частцы тэрыторыі краіны сума ападкаў склала ад 8 працэнтаў да 36 працэнтаў нормы першага вясенняга месяца, месцамі па поўдні выпала ад 48 працэнтаў да 64 працэнтаў сярэдніх шматгадовых значэнняў, і толькі на метэастанцыі Палеская колькасць ападкаў склала 25 мм, або 84 працэнты месячнай нормы. Гэты тыдзень сакавіка будзе цяплейшым за належны па календары. Пры гэтым калі ў першай палавіне тыдня дзённыя максімумы тэмпературы паветра будуць знаходзіцца ў межах ад плюс 4 да плюс 10, то ў далейшым вясна зноў возьме курс на пацяпленне і слупкі тэрмометраў паднімуцца да адзнак 6-13 градусаў цяпла. Разам з тым без ападкаў не абыдзецца. Пад уплывам франтальных раздзелаў і няўстойлівых паветраных мас большую частку тыдня будуць адзначацца ападкі рознай фазы і інтэнсіўнасці, і толькі ў чацвер, 21 сакавіка , надвор'е возьме перадышку і ў вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 19 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4, днём - 4-9 градусаў цяпла.

У сераду, 20 сакавіка, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём - 4-10 градусаў цяпла.
У чацвер, 21 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман і слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём - 6-12 градусаў цяпла.

У пятніцу, 22 сакавіка, месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 5, пры праясненнях - да мінус 3. Днём будзе 6-13 градусаў цяпла.

У суботу і нядзелю, 23-24 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, днём - 6-13 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі