ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 красавіка 2021, 11:17

У Беларусі паспяхова функцыянуе развітая сістэма радыяцыйнага маніторынгу - Белгідрамет

Міхаіл Каваленка
Міхаіл Каваленка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі паспяхова функцыянуе развітая сістэма радыяцыйнага маніторынгу. Аб гэтым заявіў начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Міхаіл Каваленка ў час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: меры па сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых тэрыторый".

"Радыяцыйны маніторынг у Беларусі праводзіўся з 1963 года. Далейшае развіццё гэтай сістэмы было абумоўлена як аварыяй на ЧАЭС, так і неабходнасцю арганізаваць маніторынг такіх патэнцыяльна небяспечных крыніц, як атамныя станцыі сумежных дзяржаў. Ужо ў першае дзесяцігоддзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС была значна пашырана сетка радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і арганізаваны маніторынг глебы і паверхневых вод", - сказаў Міхаіл Каваленка.

Акрамя пунктаў, дзе праводзіцца ручны адбор проб, існуе сетка аўтаматызаваных сістэм кантролю радыяцыйнай абстаноўкі (АСКРА). Даныя ад гэтых аўтаматычных пунктаў паступаюць у рэжыме рэальнага часу з перыядычнасцю раз у 10 мінут. "У складзе АСКРА Белгідрамета 32 аўтаматычныя пункты вымярэння. З іх 22 знаходзяцца ў зоне ўплыву сумежных дзяржаў, у тым ліку ў зоне ўплыву Чарнобыльскай АЭС. 10 пунктаў размешчаны ў раёне Беларускай АЭС", - адзначыў начальнік службы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі