Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася работа па афармленні пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона. Аб гэтым расказаў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пры падрыхтоўцы аб'ектаў ЖКГ да работы ў зімовы перыяд міністэрствам ажыццяўляецца штодзённы кантроль па 13 асноўных паказчыках. Сярод іх - замена і капітальны рамонт катлоў, замена цеплавых сетак, стварэнне запасаў драўнянага паліва, прафілактычны рамонт сетак ацяплення жылых дамоў, цеплавых пунктаў, рамонт стыкаў, дахаў. Штомесячны кантроль праводзіцца па 89 паказчыках - гэта работы па выпрабаванні абсталявання кацельняў, цеплавых сетак, прафілактычным аглядзе водаправодных і каналізацыйных сетак, збудаванняў на іх, рамонце электраабсталявання жылых дамоў, пячэй, праверкі прыбораў уліку і гэтак далей. "Усе гэтыя работы гарантуюць надзейнае, бесперабойнае і безаварыйнае цепла- і водазабеспячэнне жыллёвага фонду", - падкрэсліў Аляксей Філановіч.
Па стане на 17 ліпеня пачата работа па афармленні пашпартоў гатоўнасці. "Атрымана пашпартоў ужо на амаль 420 цеплакрыніц. Выкананы работы па нарыхтоўцы каля 1,5 млн куб.м драўнянага паліва - гэта ўжо 95 працэнтаў. Мы набліжаемся да фінальнай планкі. Нарыхтавалі топачнага мазуту 3 тыс. т - гэта 98 працэнтаў. Заменена 146 км цеплавых сетак - 57 працэнтаў ад запланаваных аб'ёмаў", - адзначаў начальнік упраўлення.
Цяпер вядуцца і праведзены работы па выпрабаванні і прафілактычным рамонце абсталявання амаль 2 тыс. кацельняў, што складае 58 працэнтаў ад запланаванага аб'ёму, а таксама 7,7 тыс. км цеплавых сетак - крыху больш за 50 працэнтаў. Прафілактычны рамонт цэнтральных цеплавых пунктаў праведзены на ўзроўні 46 працэнтаў ад плана, а кацельняў - 54 працэнты. На аб'ектах водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі выканана перакладка 245 км сетак водазабеспячэння - 80 працэнтаў запланаванага аб'ёму. Было таксама перакладзена 60 км сетак каналізацыі - гэта каля 50 працэнтаў. Выкананы прафілактычныя рамонты сістэм ацяплення ў 28 тыс. дамоў - 66 працэнтаў плана.
"Усе работы на гэты час вядуцца ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі. Сярэдні працэнт выканання фізічных работ складае больш за 50 працэнтаў, недзе дасягае 70-80 працэнтаў. Поўная гатоўнасць аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі да работы ў асенне-зімовы перыяд будзе забяспечана ў запланаваныя тэрміны", - сказаў на заканчэнне Аляксей Філановіч. -0-