Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2024, 19:03

У Беларусі пабудавана 1,2 тыс. станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза

Фота з архіва
Фота з архіва
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі з году ў год змяняецца да лепшага. Аб гэтым сказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі з году ў год змяняецца да лепшага. Актыўна рэалізуецца ўжо другая дзяржаўная праграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе", у аснове якой удасканаленне абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі, капітальны рамонт жылля, рэканструкцыя дваровых тэрыторый, забеспячэнне якаснай пітной вадой", - адзначыў Генадзь Трубіла.

"Мы вырашым задачу па забеспячэнні якаснай пітной вадой насельніцтва. У краіне 1,2 тыс. станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза пабудавана ўжо. За два гады нам трэба будзе яшчэ 400 такіх станцый пабудаваць", - сказаў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі