Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2019, 15:44

У Беларусі на гэтым тыдні будзе цёплае надвор'е з дажджамі, у выхадныя пахаладае

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У пачатку тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цёплая паветраная маса, па паўднёва-заходняй частцы рэспублікі праявіцца ўплыў атмасферных франтоў. У сярэдзіне тыдня ўплыў франтальных раздзелаў распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі краіны, за франтамі на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш свежае паветра з Балтыйскага мора, і ў канцы рабочага тыдня стане крыху халаднавата", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 21 мая, франтальныя раздзелы абумовяць пераважна па паўднёва-заходняй частцы рэспублікі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, у начны і ранішні час у асобных раёнах моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 10 да 16 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - 17-18 вышэй за нуль. Днём будзе плюс 21-27.

У сераду, 22 мая, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Ноччу будзе 10-16 са знакам плюс, днём - 18-24 градусы цяпла, месцамі паветра прагрэецца да плюс 26.

У чацвер, 23 мая, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. У начны і ранішні час дзе-нідзе згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў цяпла, днём - 19-26 вышэй за нуль.

У пятніцу, 24 мая, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу будзе ад 8 да 15 градусаў цяпла, днём - 15-22 вышэй за нуль, толькі па паўднёвым усходзе краіны паветра яшчэ прагрэецца да плюс 24.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі