Навіны сюжэта
"Каранавірус: апошнія навіны"
11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 11 мая выздаравелі і выпісаны 6 тыс. 531 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 23 тыс. 906 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
На сённяшні дзень у Беларусі адкрыта 38 лабараторый, праведзена 274 тыс. 60 тэстаў. За суткі з 10 на 11 мая спецыялісты правялі 10 тыс. 517 тэст-даследаванняў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 135 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-