Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2021, 12:44

У Беларусі да канца тыдня пахаладае

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца тыдня пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У другой палавіне бягучага тыдня надвор'е ў Беларусі літаральна ліхаманіць, і за лічаныя дні прырода імкліва будзе перакідваць нас з верасня ў сярэдзіну лістапада. Сёння ў большасці краін Усходняй Еўропы надвор'е будзе фарміраваць цёплая частка скандынаўскага цыклону і ў сярэдзіне дня ў нашай краіне чакаюцца амаль вераснёўскія тэмпературы - плюс 14-20, праўда, радавацца цяплу будзе перашкаджаць парывісты паўднёва-заходні вецер, - расказалі ў Белгідрамеце. - Такі ўзрыўны ўсплёск цяпла будзе нядоўгім. У пятніцу праз Беларусь пачне прарывацца халодны атмасферны фронт. Тэмпература пачне паніжацца. Змяненне характару надвор'я будзе суправаджацца "барычнай пілой" - сёння атмасферны ціск падае, заўтра пачне актыўна расці".

У пятніцу, 22 кастрычніка, чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Прагназуецца моцны парывісты паўднёва-заходні вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-9. Днём будзе 8-14 градусаў цяпла.

У суботу, 23 кастрычніка, рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і халаднаватых паветраных мас, што перамяшчаюцца з Балтыкі. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер парывісты, месцамі па паўднёвым захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-8. Удзень паветра прагрэецца да 6-12 градусаў цяпла.

У нядзелю, 24 кастрычніка, надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе паўночных шырот. Пахаладае. Хмар стане менш і ападкі ў многіх рэгіёнах спыняцца, толькі ноччу па паўночным усходзе краіны, дзе яшчэ будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, пры гэтым месцамі магчымы першы ў гэтым сезоне сімвалічны снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны, ноччу парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе плюс 4-10.

У панядзелак-аўторак, 25-26 кастрычніка, надвор'е абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер паўночны з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 5-7 да плюс 10-12 градусаў.

З сярэдзіны наступнага тыдня халоднае паветра пакіне Беларусь і ўстановіцца ўмерана цёплае для канца кастрычніка надвор'е.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі