Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лютага 2015, 13:52

У Беларусі адкрываецца падрыхтоўка па некалькіх новых прафесіях

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2015 годзе будзе адкрыта падрыхтоўка па некалькіх новых прафесіях. Аб гэтым расказаў сёння ў час правядзення прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры і на сайце БЕЛТА міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.

"Мы ўводзім некалькі новых прафесій і спецыяльнасцей", - сказаў міністр. Так, ва ўстановах прафтэхадукацыі будзе адкрыта падрыхтоўка па новых прафесіях (па якіх раней падрыхтоўка ва ўстановах прафтэхадукацыі не ажыццяўлялася): "вырабляльнік марожанага" (Слуцкі дзяржаўны каледж), "аператар механізаваных і аўтаматызаваных складоў", "агент па арганізацыі абслугоўвання аўтамабільных перавозак" (Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй нумар 2 лёгкай прамысловасці).

У 2015 годзе на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўпершыню будзе ажыццяўляцца набор на спецыяльнасць "праграміруемыя мабільныя сістэмы" ў Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы. Пасля заканчэння навучання спецыялісты атрымаюць кваліфікацыю "тэхнік-электронік". Сфера прафесійнай дзейнасці спецыяліста: прамысловыя прадпрыемствы і праектныя арганізацыі розных міністэрстваў і ведамстваў.

А з 1 верасня 2014 года ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі пачалося навучанне па трох новых спецыяльнасцях, адным напрамку спецыяльнасці, па якіх раней падрыхтоўка на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі не праводзілася: "абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў" - гэта была заяўка Міністэрства жыллёвай і камунальнай гаспадаркі; "мікра- і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы" (заяўка ААТ "Інтэграл"), "электроніка механічных транспартных сродкаў" (заяўка Міністэрства прамысловасці), "мехатронік пятага разраду (халадзільнае абсталяванне)" - па заяўцы Асацыяцыі прадпрыемстваў мікраклімату і холаду.

У Беларусі 185 устаноў прафтэхадукацыі і 128 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі з іх 20 каледжаў уваходзяць у структуры ВНУ, акрамя таго, у Беларусі 12 каледжаў прыватнай формы ўласнасці.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі