Фота з архіва
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Грузіі Тбілісі стартуе чэмпіянат Еўропы па фехтаванні сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў з удзелам беларускіх атлетаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Нашу краіну ў Тбілісі прадставяць 20 спартсменаў. У першы дзень кантынентальнага форуму 24 лютага будуць разыграны тры асабістыя камплекты ўзнагарод. За прызы ў шпажыстаў паспрачаюцца Мікіта Булгакаў, Цімафей Куляшоў і Раман Занін, у жаночай рапіры выступяць Ксенія Булаўкіна і Ксенія Карабцова, таксама на дарожкі выйдуць шаблісткі Дар'я Пратасевіч, Вікторыя Арцюшэнка, Уладзіслава Сідзельнікава і медалістка нядаўняга этапу юніёрскага Кубка свету Марта Пуцята.
У сераду юныя фехтавальшчыкі таксама вызначаць прызёраў у трох відах праграмы. На першынство Еўропы заяўлены нашы шпажысткі Аляксандра Мішына, Агата Царкова і Марыя Уласюк, шаблісты Андрэй Аўсянкін, Канстанцін Гаўрусік, Раман Грушавец і Уладзіслаў Коваль, рапірысты Ягор Сянюта, Ягор Сухалет, Мацвей Ермаліцкі і бронзавы прызёр мінулагодняга чэмпіянату свету сярод юніёраў Ягор Рабцаў.
26-27 лютага ў сталіцы Грузіі адбудуцца камандныя спаборніцтвы, беларускія спартсмены будуць прадстаўлены ў пяці з шасці турніраў (за выключэннем рапіры ў дзяўчат). Кантынентальны форум у Тбілісі стане першым за некалькі гадоў буйным стартам, на якім нашы фехтавальшчыкі выступяць пад нацыянальным сцягам.-0-