Сцяг Нядзеля, 22 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2022, 12:32

У Беларусь з 24 лютага прыбылі 29 тыс. грамадзян Украіны

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 24 лютага ў Беларусь прыбылі 29 тыс. грамадзян Украіны. Такую лічбу агучылі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"З 6.00 24 лютага па 6.00 27 мая ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі прыбылі 29 008 грамадзян Украіны. Праз украінска-беларускую граніцу ў Беларусь прыбылі 15 797 чалавек. Транзітам праз Польшчу прыбылі 11 492 грамадзяніны Украіны. Яшчэ 1477 прайшлі праз Літву і 242 - праз Латвію", - расказалі ў Дзяржпагранкамітэце.

Паводле інфармацыі ведамства, за мінулыя суткі ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 143 грамадзяніны Украіны, з іх праз украінска-беларускую граніцу прайшлі толькі двое. Транзітам праз Польшчу прыбылі 111 чалавек. Праз Літву прыбылі 24 грамадзяніны, яшчэ шасцёра - праз Латвію.

"Інфармуем, што з 3 красавіка іншаземцам, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін, для ўезду ў нашу краіну не патрэбны ПЛР-тэст (сертыфікат). Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме", - нагадалі ў ДПК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі