Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2024, 16:47

У БДУ дзейнічае 99 пагадненняў з 63 кітайскімі ўстановамі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным універсітэце дзейнічае 99 пагадненняў з 63 кітайскімі ўстановамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БДУ.

Сёння Кітай з'яўляецца для БДУ адным са стратэгічных партнёраў, актыўна развіваюцца навуковыя, экспертныя і культурныя кантакты. Усяго ў БДУ дзейнічае 99 пагадненняў з 63 кітайскімі ўстановамі. Гэта больш як 16,5 працэнта ад агульнай колькасці ўсіх міжнародных дагавораў. Пры гэтым супрацоўніцтва з Кітаем мае дадатную дынаміку. У канцы кастрычніка мінулага года на базе ФМА адкрылі Даследчы цэнтр ШАС (даследчы цэнтр Кітайска-ШАСаўскай гандлёва-эканамічнай акадэміі Універсітэта Цындаа), тут жа ўпершыню ў Беларусі былі створаны кафедры ўсходазнаўства і комплекснага вывучэння развіцця КНР. У апошнія некалькі гадоў былі падпісаны пагадненні з такімі вядучымі ўніверсітэтамі Кітая, як Пекінскі ўніверсітэт, Універсітэт Цынхуа, Фуданьскі ўніверсітэт, Шанхайскі ўніверсітэт Цзяатун і інш.

Важным для ўмацавання беларуска-кітайскіх адносін стаў удзел БДУ ў якасці аднаго з заснавальнікаў новай Універсітэцкай сеткі навукова-даследчага супрацоўніцтва (iUNRC, Кітай). Яе адкрыццё адбылося ў пачатку лістапада 2023 года ў рамках I Міжнароднага кангрэса па навукова-тэхнічных абменах "Адзін пояс, адзін шлях".
 
Акрамя таго, БДУ вельмі папулярны сярод кітайскіх грамадзян. На сённяшні дзень з больш як 5 тыс. замежных студэнтаў універсітэта самую вялікую долю складаюць навучэнцы з Кітая - 3,5 тыс.

Таксама ў прэс-службе расказалі, што рэктар БДУ Андрэй Кароль уключаны ў рэдкалегію часопіса "Китайское славяноведение". Сертыфікат аб членстве Андрэю Каралю ўручылі ў час афіцыйнага візіту на мінулым тыдні дэлегацыі БДУ ў Кітай.

Часопіс "Китайское славяноведение" з'яўляецца першым у Кітаі міжнародным шматмоўным навуковым часопісам у галіне славістыкі. Ён выпускаецца Пекінскім універсітэтам замежных моў сумесна з выдавецтвамі па выкладанні замежных моў і навуковых даследаваннях ("Foreign Language Teaching and Research Press (FLTRP)") і "Уолтэр дэ Груйтэр" ("Walter de Gruyter"). Часопіс прысвечаны пытанням вувучэння лінгвістыкі, культуралогіі і рэгіяналістыкі славян як буйнейшай этнічнай групы ў Еўропе. Геаграфія артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе, ахоплівае 13 краін.

У прэс-службе адзначылі, што навуковыя работы ў галіне педагогікі Андрэя Караля атрымалі высокую ацэнку ў Кітая. Яго манаграфія "Эўрыстычная педагогіка: дыялог і маўчанне" ўвайшла ў спіс рэкамендуемых кніг кітайскай адукацыйнай "Платформы для ўмацавання краіны". Гэты вучэбны рэсурс курыруецца аддзелам прапаганды ЦК Камуністычнай партыі Кітая. Для замежных аўтараў уключэнне работ у гэты спіс з'яўляецца прызнаннем навуковых вынікаў. Дарэчы, кніга была выдадзена ў Цэнтральным выдавецтве Акадэміі грамадскіх навук (Пекін) на кітайскай мове ў 2021 годзе і ў сувязі з яе запатрабаванасцю перавыдадзена праз год.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі