Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2020, 15:50

Tut.by пазбаўлены статусу СМІ

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Tut.by пазбаўлены статусу СМІ, пацвердзілі БЕЛТА ў Эканамічным судзе Мінска.

У Эканамічным судзе Мінска сёння адбылося асноўнае судовае пасяджэнне па іску Міністэрства інфармацыі да ТАА "Тут Бай Медыя". "Іскавыя патрабаванні Міністэрства інфармацыі задаволены ў поўным аб'ёме", - адзначылі ў судзе.

Раней Эканамічны суд Мінска прыпыніў разгляд гэтай справы да той пары, пакуль Вярхоўны суд не разгледзіць скаргу таварыства з абмежаванай адказнасцю на папярэджанні міністэрства, якія датычыліся пэўных матэрыялаў, дзе, на думку Мінінфарма, была распаўсюджана недакладная інфармацыя, якая прычыняе шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

12 лістапада Вярхоўны суд прызнаў абгрунтаванымі два пісьмовыя папярэджанні, вынесеныя ўладальніку сеткавага выдання tut.by - таварыству з абмежаванай адказнасцю "Тут Бай Медыя" аб парушэнні патрабаванняў закона "Аб сродках масавай інфармацыі". Адно папярэджанне не прызнана дзеючым.

Як раней паведамляла Міністэрства інфармацыі, пісьмовыя папярэджанні выносіліся ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" ў сувязі з парушэннем пры выпуску сеткавага выдання tut.by Закона аб СМІ.

Важна пры гэтым разумець, што ў адпаведнасці з п.п.2.2 п.2 арт. 51 Закона аб СМІ рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі можа прад'явіць у суд іск аб спыненні выпуску сродку масавай інфармацыі ў выпадку вынясення юрыдычнай асобе, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, або заснавальніку (заснавальнікам) сродку масавай інфармацыі на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі