Аляксандр Турчын
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры фарміраванні інвестыцыйных праграм павінны пераважаць прынцыпы разумнасці і мэтазгоднасці. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы большую частку аб'ектаў будуем за кошт сваіх рэгіянальных праграм, і ў Дзяржінвестпраграме аб'ектаў для Мінскай вобласці не так шмат. Але, напэўна, няма розніцы, якая гэта праграма, рэспубліканскага ўзроўню або рэгіянальнага, падыходы павінны быць закладзены абсалютна аднолькавыя", - адзначыў Аляксандр Турчын.
Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай прадугледжваецца будаўніцтва сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, вытворчых аб'ектаў. Таму, падкрэсліў старшыня Мінскага аблвыканкама, да напаўнення праграмы неабходна падыходзіць удумліва.
"У тым ліку з пункту гледжання мэтазгоднасці будаўніцтва гэтых аб'ектаў. А калі мы будуем, то, вядома, трэба разумець кошт і тэрміны гэтага будаўніцтва, таму што немалых грошай каштуе і школа, і бальніца, і паліклініка. І на кожнай стадыі гэтага працэсу неабходны кантроль, каб усе рашэнні былі аптымальнымі", - звярнуў увагу Аляксандр Турчын.
"Прынцыпы разумнасці і мэтазгоднасці павінны пераважаць пры фарміраванні гэтых праграм, а прынцып рацыянальнасці і эканомнасці - пры іх рэалізацыі", - рэзюмаваў старшыня Мінскага аблвыканкама.-0-