Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2024, 13:38

ЦВК Беларусі зарэгістравала 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

Ігар Карпенка
Ігар Карпенка
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі зарэгістравала 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў членаў Савета Рэспублікі ў перыяд з 12 па 21 сакавіка адбыліся сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучана па восем кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ад кожнай вобласці і горада Мінска.

У Цэнтральную выбарчую камісію паступілі рашэнні сумесных пасяджэнняў прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведных выканаўчых камітэтаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. ЦВК праверыла адпаведнасць парадку вылучэння, склала аб гэтым заключэнне. На сваім пасяджэнні ЦВК прыняла рашэнне аб рэгістрацыі 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі