Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2024, 12:17

ЦВК 28 сакавіка разгледзіць пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі 28 сакавіка разгледзіць пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

На гэты момант у ЦВК Беларусі паступілі рашэнні сумесных пасяджэнняў прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведных выканаўчых камітэтаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. ЦВК Беларусі правярае адпаведнасць парадку вылучэння, складае аб гэтым заключэнне.

На сваім пасяджэнні ЦВК Беларусі прыме рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі або матываванае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі