
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па сусветнай гісторыі (Навейшы час) на 100 балаў напісалі 10 абітурыентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
"Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па геаграфіі і сусветнай гісторыі (Навейшы час). Па першым прадмеце 100-бальных вынікаў няма, а па сусветнай гісторыі найвышэйшага выніку дабіліся 10 абітурыентаў", - сказаў Юрый Міксюк.
Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, тыя, хто прайшоў іспыты ў рэзервовыя дні, з 21 ліпеня. Удзельнік ЦТ можа забраць яго ў пункце, у якім праходзіў іспыты. Пры сабе неабходна мець дакумент, які засведчвае асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і пропуск з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў". Апошні пры гэтым забіраецца.-0-