Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2020, 10:06

ЦТ па фізіцы плануюць прайсці амаль 20 тыс. абітурыентаў

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы сёння плануюць прайсці амаль 20 тыс. абітурыентаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

ЦТ традыцыйна пачнецца ў 11.00. На экзамен акрамя пропуска, дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), а таксама ручкі (гелевай або капілярнай) з чарніламі чорнага колеру, дазволена прынесці калькулятар. Ён павінен мець выключна аднарадковы лічбавы дысплэй, які не дапускае адлюстравання графічнай інфармацыі. У яго функцыі можа ўваходзіць толькі выкананне асноўных арыфметычных дзеянняў.

Забаронены мабільныя тэлефоны і іншыя перадаючыя, прымаючыя і захоўваючыя інфармацыю ўстройствы. Акрамя таго, нельга мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў. За парушэнне абітурыент будзе выдалены з аўдыторыі і не зможа ў бягучым годзе здаць ЦТ па прадмеце нават у рэзервовы дзень.

Наступны іспыт - па гісторыі Беларусі - пройдзе 12 ліпеня. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі