Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2024, 17:56

Цяплічныя гаспадаркі Беларусі ў студзені-лютым нарасцілі вытворчасць больш як у два разы

Фота з архіва
Фота з архіва
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяплічныя гаспадаркі Беларусі ў студзені-лютым нарасцілі вытворчасць больш як у два разы. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках першых двух месяцаў 2024 года ў эканоміцы прадаўжаюць пераважаць дадатныя тэндэнцыі. ВУП Беларусі вырас на 4 працэнты. "Гэта больш высокія тэмпы, чым у мінулым годзе, і больш, чым наш прагноз у рамках мэтавага плана. Драйверы росту крыху памяняліся. Два засталіся ранейшымі - прамысловасць і гандаль, трэцім стала сельская гаспадарка. Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі вырасла на 6,9 працэнта. Такі тэмп росту дасягаецца за кошт раслінаводства, паколькі зімой актыўна падключыліся цяплічныя гаспадаркі. Вытворчасць прадукцыі ў цяплічных гаспадарках вырасла ў 2,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта нетыпова для нас. Наш цяплічны фонд пашыраўся, мы пачалі вырошчваць больш сельскагаспадарчых культур, якія традыцыйна на сталах беларусаў - таматаў, агуркоў, зеляніны. Раней бывалі тэхналагічныя перапынкі, а цяпер выходзім на круглагадовую работу, і гэты фактар адыграў вялікую ролю", - сказаў Андрэй Картун.

Жывёлагадоўля таксама дэманструе рост. "Таму сельская гаспадарка, як ні дзіўна, зімой увайшла ў лік лідараў па ўкладзе ў рост ВУП", - звярнуў увагу першы намеснік міністра.

Што датычыцца прамысловасці, тэмп росту - 107,1 працэнта, у параўнанні са студзенем ён паскорыўся. У лідарах прадукцыя машынабудавання, вытворчасць аўтамабіляў і аўтобусаў. Рознічны тавараабарот вырас на 12,6 працэнта, расце і аптовы тавараабарот.

"Транспартная галіна актыўна аднаўляецца. Калі ў мінулым годзе адзначаўся мінус, то цяпер назіраецца рост больш як на 4 працэнты. Прычым дабаўляем як па грузаабароце, так і па пасажыраабароце", - падкрэсліў Андрэй Картун.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі