Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Цікавасць турыстаў да Беларусі з увядзеннем бязвізавага рэжыму значна ўзрасла

Грамадства 22.02.2017 | 16:19

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цікавасць турыстаў да Беларусі з увядзеннем бязвізавага рэжыму значна ўзрасла, паведаміў на прэс-канферэнцыі "У Беларусь без візы на 5 дзён: што прапануем турыстам?" у прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня савета Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Беларусі Піліп Гулы.

"Гэта шанц для турыстычнага бізнесу перайсці на больш высокі ўзровень, дэманстрацыя адкрытасці краіны. Спадзяёмся на супрацоўніцтва з авіякампаніяй "Белавія" па пяцідзённых турах. Некаторыя гасцініцы і тураператары пайшлі на ўступкі, каб наш наземны пакет каштаваў столькі ж, як у нашых канкурэнтаў", - адзначыў Піліп Гулы.

Паводле яго слоў, цікавасць да краіны значна вырасла, асабліва з боку дзяржаў-суседзяў. У прыватнасці, польскія турысты могуць кампенсаваць спад, які назіраецца адносна гасцей з краін СНД. Высокі патэнцыял Мінска ў якасці пляцоўкі для правядзення дзелавых мерапрыемстваў і развіцця дзелавога турызму.

"Пяць дзён дастаткова для класічнага радыяльнага маршруту, першага знаёмства з краінай, авіяцыйнага стоповера", - лічыць спецыяліст.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Алена Ліхімовіч паведаміла, што для папулярызацыі Мінска як турыстычнага напрамку праводзіцца вялікая колькасць прэзентацый, азнаямленчых тураў для журналістаў і тураператараў. У 2017 годзе Нацыянальнае агенцтва плануе прыняць удзел у буйнейшай міжнароднай выстаўцы туріндустрыі ITB Berlin 2017.

Як паведамлялася, пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта стабільныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян. Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.