Сцяг Чацвер, 19 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2024, 10:06

Ці паступаюць скаргі на работу службы "адно акно", расказалі прадстаўнікі выканкамаў

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі галоўных упраўленняў юстыцыі Гомельскай і Магілёўскай вобласці расказалі ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Служба "адно акно": вектары развіцця", ці паступаюць скаргі на работу службы "адно акно".

Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Сталяроў адзначыў, што ўзаемаадносіны дзяржавы і грамадзян можна падзяліць на два складнікі. "Першае - гэта работа са зваротамі грамадзян, скаргі і прапановы. Другі напрамак - гэта пытанні ажыццяўлення дзяржаўных і адміністрацыйных працэдур у адносінах да нашых грамадзян, калі чалавек ідзе для таго, каб рэалізаваць сваё пэўнае права, альбо атрымаць дазвол на што-небудзь, - расказаў ён. - Непасрэдна на работу службы "адно акно" ў Магілёўскай вобласці скаргаў не паступала".
Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гуржы дадаў, што ў рэгіёне ёсць адміністрацыйныя скаргі, калі чалавек не згодны з тым ці іншым рашэннем. "У першую чаргу, калі яму адмовілі ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры. Радзей - калі адмовілі ў прыняцці дакументаў. Зразумела, калі яго заява задаволена, скаргаў у гэтым выпадку няма. Таксама скаргаў на арганізацыю работы ў службах "адно акно" ў нас практычна не было. У нас была адзіная, калі чалавек не згадзіўся з адмовай у прыняцці заявы, але калі мы сталі разбірацца, аказалася, што ён звярнуўся па працэдуры, якая ў службе наогул не ажыццяўляецца. Гэта павінна рабіць іншая арганізацыя, а не выканкам", - падзяліўся вопытам ён.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі