Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 ліпеня 2020, 15:59

Тэмпература паветра ў Беларусі на бягучым тыдні на 2-5 градусаў ніжэйшая за норму

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпература паветра ў Беларусі на бягучым тыдні будзе на 2-5 градусаў ніжэйшая за норму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У нядзелю халаднаватае паветра распаўсюдзілася на ўсю краіну, і тэмпература паветра аказалася на 2-5 градусаў ніжэйшая за належнае па кліматычнай норме ў ліпені. Гаспадаром умоў надвор'я яно застанецца амаль на ўвесь тыдзень. Асабліва свежымі будуць ранішнія гадзіны", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 14 ліпеня, большая частка тэрыторыі краіны будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, таму ў асноўным абыдзецца без ападкаў, толькі па ўсходзе, дзе за надвор'е будзе адказваць маларухомы атмасферны фронт, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, удзень па ўсходзе парывісты. Раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 17-23 градусы цяпла.

У сераду, 15 ліпеня, умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднаватым паветры. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх усходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей магчымы невялікя кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай па захадзе Беларусі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 16-23 градусы цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 25 градусаў.

У чацвер, 16 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пад аховай вобласці павышанага атмасфернага ціску абыдзецца без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе Беларусі, дзе праявіцца ўплыў франтальнага раздзела, што перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы, магчымы кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень - 20-27 градусаў цяпла.

У пятніцу, 17 ліпеня, і ў бліжэйшыя выхадныя, 18-19 ліпеня, на фоне павышанага атмасфернага ціску дажджоў будзе няшмат. Паўночна-заходні ўмераны вецер прадоўжыць пастаўляць са Скандынаўскага павострава халаднаватае паветра. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў цяпла, удзень будзе 18-25 градусаў вышэй за нуль. Такі тэмпературны фон на 2-3 градусы ніжэйшы за кліматычную норму. У начны і ранішні час у нізінах і паблізу вадаёмаў можа згушчацца непрацяглы туман.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі