Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 ліпеня 2020, 11:25

Тэмпература паветра ў Беларусі 13 ліпеня была на 2-6 градусаў ніжэйшай за норму

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпература паветра ў Беларусі 13 ліпеня была на 2-6 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У мінулыя суткі захоўвалася халаднаватае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра плюс 13-16 градусаў, што на 2-6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Ноччу было 8-13 градусаў вышэй за нуль, днём - 18-22 градусы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны згушчаліся непрацяглыя туманы. Днём па ўсходзе краіны прайшлі невялікія кароткачасовыя дажджы", - сказалі ў Белгідрамеце.

Сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра днём складзе 17-23 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі