Фота з архіва
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Malanka з 1 красавіка павысіць тарыфы на паслугі па зарадцы электрамабільнага транспарту, паведамілі БЕЛТА ў ВА "Беларуснафта".
Кошт паслугі за 1 кВт.гадз складзе Br0,43 (павольная зарадка) і Br0,56 (хуткая зарадка).
У кампаніі адзначылі, што апошні раз сетка зарадных станцый Malanka мяняла тарыфы на зарадку яшчэ ў кастрычніку 2022 года - з таго часу цэны на паслугу ўтрымліваліся на максімальна нізкім узроўні. За гэты час кошт электраэнергіі, якую прадастаўляе РУП "Белэнерга" для зарадных станцый, вырас ужо двойчы (у пачатку 2023 і 2024 гадоў) - увогуле ён павялічыўся на 16 працэнтаў.
Нягледзячы на змяненне тарыфаў, электрамабіль усё таксама выгадны, як і раней: кошт зарадкі па-ранейшаму ніжэйшы за запраўку традыцыйным палівам. Акрамя таго, Malanka прапануе скідачную сістэму для юрыдычных асоб (эканомія да 15 працэнтаў у залежнасці ад аб'ёму спажывання) або штомесячную праграму лаяльнасці - для фізічных.-0-