Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2024, 14:33

Сваякі шукаюць беларуса пасля тэракта ў "Крокус Сіці Холе"

Фота РІА Навіны
Фота РІА Навіны
23 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сваякі шукаюць грамадзяніна Беларусі пасля тэракта ў канцэртнай зале "Крокус Сіці Хол" у Падмаскоўі. Аб гэтым паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з учарашнім жахлівым тэрактам у "Крокус Сіці Холе" работа пасольства Беларусі ў Расіі пераведзена фактычна ў кругласутачны рэжым, усе нашы службы знаходзяцца на сваіх месцах, у тым ліку консульская служба і прадстаўнікі праваахоўных органаў. Забяспечана прамая сувязь з расійскімі калегамі. І, вядома, на сённяшні момант асноўная задача - гэта пацярпелыя і параненыя. Паступаюць новыя вывераныя спісы ад расійскіх калег. Пакуль адзін грамадзянін Беларусі 1981 года нараджэння знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў Боткінскай бальніцы, яму аказваецца ўся неабходная дапамога. Медыкі змагаюцца за яго жыццё", - расказаў Дзмітрый Крутой.

"Яшчэ па адным грамадзяніне: у адпаведнасці са званком, які паступіў на нашу гарачую лінію ў пасольства, праводзяцца неабходныя мерапрыемствы. Па ім на сённяшні момант няма сувязі, але спадзяёмся, што з ім усё ў парадку", - паведаміў пасол.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі