Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцам міжнароднага конкурсу эсэ на тэму "Дастаеўскі - культурная моц Расіі" стаў студэнт філалагічнага факультэта БДУ Цімафей Антонаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Таццяна Сідарава.
Конкурс эсэ традыцыйна праходзіць у перыяд фестывалю "Дні Дастаеўскага ў Опцінай пустыні". У гэтым годзе беларускі студэнт заняў першае месца - яго сапернікамі былі ўдзельнікі з 22 краін.
"Гэта вельмі важны момант для нас - у гэтым годзе мы занялі першае месца. Ад філалагічнага факультэта БДУ было накіравана дзесяць работ. Абсалютным пераможцам стаў студэнт 3-га курса Цімафей Антонаў. Акрамя дыплома і памятных сувеніраў ён атрымаў сімвалічны падарунак: фігурку анёла Опцінай пустыні, якая лятала на МКС з касманаўтамі", - адзначыла Таццяна Сідарава.
У камісіі журы конкурсу ёсць манахі на чале з Іосіфам, епіскапам Мажайскім, намеснікам манастыра, вікарыем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Ён і перадаў прызы пераможцу. Пры гэтым адзначыў, што, як толькі яму паказалі эсэ Цімафея, ён без ваганняў вызначыў яму першае месца.
"Я чытала работы студэнтаў да адпраўлення на конкурс. Эсэ Цімая расчуліла мяне да слёз. Ніводнага лішняга слова, усё асэнсавана. Прыемна было пачуць ад уладыкі Іосіфа, што беларускія студэнты рыхтуюць вельмі добрыя тэксты, ён адзначыў аўтарскія таленты і іншых юнакоў і дзяўчат", - звярнула ўвагу Таццяна Сідарава.
У гэтым годзе міжнародны фестываль "Дні Дастаеўскага ў Опцінай пустыні" сабраў 200 студэнтаў з 22 краін. Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у праекце не першы год. Але калі раней ад БДУ ездзілі толькі студэнты-філолагі, то цяпер да іх далучыліся будучыя тэолагі, гісторыкі і філосафы, а таксама прадстаўнікі БДМУ.
Для ўдзельнікаў правялі лекцыі, квесты, канцэрты, запрасілі гісторыкаў, публіцыстаў. Вялікім сюрпрызам для ўдзельнікаў стала знаёмства з прапраўнукам Дастаеўскага - Аляксеем Дзмітрыевічам. Таццяна Сідарава лічыць, што студэнты пасля фестывалю вярнуліся зусім іншымі людзьмі: напоўненымі і натхнёнымі паездкай. "Гэта ў першую чаргу асабісты вопыт і магчымасць пабыць сам-насам з сабой. У гэтым мітуслівым свеце адчуванне паўнаты і прысутнасці сябе можна набыць менавіта ў такіх месцах, як Опціна пустыня", - падкрэсліла яна.
Таксама Таццяна Сідарава расказала аб значэнні Дастаеўскага для беларусаў. "Вядома, што ў Дастаеўскага ёсць беларускія карані, а род паходзіць з Заходняй Беларусі (Дастоева). Цяпер там знаходзіцца музей яго імя - можна паглядзець на запіскі яго дзяцей, факсімільнае Евангелле Дастаеўскага і шмат іншага, - дадала яна. - Яго імя належыць сусветнай культуры. Невыпадкова сярод удзельнікаў фестывалю былі і іспанцы, афраамерыканцы, і індусы, і казахі".
Загадчыца кафедры адзначыла трапяткое стаўленне студэнтаў да значнага месца. "Для мяне як выкладчыка рускай літаратуры XIX стагоддзя было вельмі важна, што студэнты захацелі прайсці сцежкай пакаяння Дастаеўскага. Аднойчы ён прыехаў у Опціну пустыню, каб шукаць суцяшэння ў старца Амвросія пасля смерці свайго маленькага сына. Мяне кранула да глыбіні душы, што студэнты самі захацелі наведаць скіт, ушанаваць святыні манастыра", - сказала Таццяна Сідарава.-0-