Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Стратэгію развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года распрацуюць у Беларусі

Грамадства 08.08.2018 | 16:52

8 жніўня, Рэчыца /Кар. БЕЛТА/. Стратэгію развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года распрацуюць у Беларусі. На гэтым акцэнтаваў увагу міністр адукацыі Ігар Карпенка сёння на рэспубліканскім семінары-практыкуме па дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што работа з моладдзю з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады. Асноўныя задачы, формы, метады, напрамкі работы з моладдзю вызначаны ў дзяржпраграме "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2016-2020 гады. "Ва ўмовах хутказменлівага свету неабходна пачаць распрацоўку стратэгічных падыходаў развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на перспектыву", - сказаў міністр. Ён падкрэсліў, што стрыжнёвай часткай павінен стаць дасведчаны падыход з улікам сучаснай маладзёжнай палітыкі, айчыннага і замежнага вопыту, а таксама тэндэнцый грамадскага развіцця.

Падрыхтоўка праекта стратэгіі запатрабуе прыцягнення ўсіх зацікаўленых органаў і структур, у тым ліку працуючых на месцах. Вызначаны прыярытэтныя напрамкі. Гэта і фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы маладога чалавека. Так, у новым навучальным годзе прапануецца рэалізаваць праект "Школа актыўнага грамадзяніна" ва ўстановах адукацыі. Яго ключавая ідэя - сфарміраваць сацыяльна актыўнага грамадзяніна, стварыць пляцоўку для адкрытага дыялогу моладзі з грамадскімі дзеячамі, вучонымі, палітыкамі, журналістамі, пісьменнікамі, артыстамі і інш.

Другі напрамак - удасканаленне прафарыентацыйнай работы. Для вучняў 10-х класаў уводзіцца прадмет "Працоўнае навучанне". Юнакі і дзяўчаты будуць засвойваць адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых. Паводле слоў міністра адукацыі, задача зарыентавана на падрыхтоўку кадраў для высокатэхналагічных вытворчасцей, павышэнне прэстыжу рабочых прафесій. Не менш важная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі.

Сярод прыярытэтаў - стварэнне ўмоў для эфектыўнага прафесійнага станаўлення і развіцця моладзі, пашырэнне маладзёжнага прадпрымальніцтва, арганізацыя другаснай занятасці. Асаблівую ўвагу ўдзеляць дзiцячым i маладзёжным грамадскiм аб'яднанням, прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, фізкультурна-аздараўленчаму руху.

Яшчэ адным ключавым напрамкам Ігар Карпенка назваў грамадзянска-патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі. Ён падкрэсліў, што новы імпульс у гэтым напрамку надало правядзенне ў краіне Года малой радзімы. Менавіта гэтай тэме будуць прысвечаны першыя ўрокі ў новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў семінара, Ігар Карпенка адзначыў, што пры распрацоўцы стратэгіі важны вопыт на месцах, і заклікаў актыўна ўносіць прапановы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.