Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Стратэгія развіцця маладзёжнай палітыкі ў Беларусі будзе распрацавана ў 2019 годзе

Грамадства 11.12.2018 | 14:01

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгія развіцця маладзёжнай палітыкі ў Беларусі будзе распрацавана на працягу 2019 года. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла прарэктар па міжнароднай і навукова-метадычнай рабоце Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (РІВШ) Людміла Кажухоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў РІВШ далі старт нацыянальнаму праекту па распрацоўцы Стратэгіі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на 2020-2030 гады. "Для Беларусі гэта архіважна, у краіне такога дакумента, як Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, не было. Надышоў той дзень, калі для дзяржавы важна вызначыць вектар далейшага развіцця маладзёжнай палітыкі, вызначыць тыя сферы і галіны, дзе моладзі патрэбна падтрымка, гарантыі. З другога боку, у маладога пакалення таксама наспела ўнутраная патрэбнасць стварыць сваё ўласнае бачанне чарговага дзесяцігоддзя свайго жыцця", - адзначыла Людміла Кажухоўская.

"Для Беларусі інтэлектуальны патэнцыял, яго захаванне ў рэспубліцы - гэта вельмі важная задача. Мы спадзяёмся, што работа над стратэгіяй пройдзе ў рэжыме грамадскага абмеркавання. Таму плануецца вельмі вялікая колькасць дыскусійных пляцовак па рэперных кропках маладзёжнай палітыкі. Мы пагаворым аб сямейных каштоўнасцях, духоўнасці, доступе моладзі на рынак працы і іншым. У нас не вельмі шмат часу. Пасля гэтага складзецца цэлая карціна, і ў Беларусі з'явіцца Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", - дадала прарэктар.

Тэматычныя дыскусійныя пляцоўкі па адкрытым абмеркаванні сучаснага стану, а таксама перспектыў развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на працягу 2018-2019 гадоў будуць працаваць як у рэальным, так і ў віртуальным фармаце. Тэма пілотнай дыскусіі, якая праходзіць у РІВШ, - "Адораная моладзь: магчымасці і пагрозы". Удзельнікамі сталі аўтарытэтныя эксперты, прадстаўнікі ВНУ, а таксама таленавітая моладзь з усіх рэгіёнаў краіны. Шырокае грамадскае абмеркаванне актуальных пытанняў і напрамкаў развіцця маладзёжнай палітыкі дасць магчымасць сфарміраваць пакет прапаноў, які будзе закладзены ў аснову стратэгіі.

Інфармацыйныя фота- і відэаматэрыялы будуць размешчаны ў медыяпрасторы: на канале Telegram, у сацыяльных сетках, у YouTube. Падрабязную інфармацыю можна будзе атрымаць на сайце РІВШ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.