Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2019, 15:38

Сто балаў на ЦТ па грамадазнаўстве атрымалі 15 чалавек

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сто балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па грамадазнаўстве атрымалі 15 чалавек. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Вынікі ЦТ па грамадазнаўстве даступны на сайце РІКВ. Паводле слоў Юрыя Міксюка, 15 чалавек набралі сто балаў. У 2018 годзе іх было 11, а ў 2017-м - 16.

Сярэдні бал складае 50,58, у 2018 годзе ён быў на ўзроўні 43,73.

Наступнае цэнтралізаванае тэсціраванне, па гісторыі Беларусі, пройдзе 27 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі