Сцяг Аўторак, 16 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 ліпеня 2025, 15:29

Стаў вядомы каляндар Кубка Мінска з удзелам каманд КХЛ у жніўні

Фота з архіва
Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы расклад матчаў Кубка Мінска па хакеі, які адбудзецца ў жніўні і збярэ чатыры каманды Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Кубак Мінска па хакеі пад эгідай НАК Беларусі пройдзе з 11 па 17 жніўня на лёдзе "Алімпік-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны". Удзел у розыгрышы пацвердзілі мінскае "Дынама", "Адмірал" з Уладзівастока, тальяцінская "Лада" і "Металург" з Магнітагорска. Уладальнік трафея вызначыцца па выніках кругавога турніру.

11 жніўня: "Адмірал" - "Лада" (14.00, "Алімпік-Арэна");
12 жніўня: "Дынама" - "Лада" (19.00, "Чыжоўка-Арэна");
13 жніўня: "Дынама" - "Адмірал" (19.00, "Чыжоўка-Арэна");
14 жніўня: "Лада" - "Металург" (14.00, "Алімпік-Арэна");
15 жніўня: "Дынама" - "Металург" (19.00, "Чыжоўка-Арэна");
17 жніўня: "Металург" - "Адмірал" (11.00, "Алімпік-Арэна").

Як паведамляюць арганізатары Кубка Мінска, у наступным годзе плануецца пашырыць колькаць удзельнікаў, а ў перспектыве - прыцягнуць вядучыя клубы з іншых краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі