Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2024, 17:32

Стартаваў паўфінал конкурсу "Млын моды"

Фота з архіва
Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўфінал "Увасабленне" Рэспубліканскага конкурсу моды і фота "Млын моды" стартаваў сёння, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

"Галасы маладых пакаленняў усё ярчэй гучаць у мастацтве моды нашай краіны - трэба толькі пачуць іх і злавіць тую неверагодную энергію, якую яны нясуць з дапамогай сродкаў дызайну ў свет сучаснага і будучага нашай краіны. Маладыя дызайнеры развіваюць у сваіх конкурсных работах традыцыі, якія паказваюць непарыўную сувязь пакаленняў і мастацтва дызайну касцюма", - заўважыў загадчык аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ігар Іваноў.

"Кожны канкурсант прадстаўляе на паўфінале "Увасабленне" калекцыю з вобразаў, аб'яднаных агульнай канцэпцыяй - ад фальклору да футурызму, ад апсайклінгу да сучаснага лічбавага мастацтва. Усе гісторыі, расказаныя з дапамогай тканін, атрымліваюць сваё гарманічнае прадаўжэнне. Гэты этап конкурсу прыносіць мноства ўражанняў, паказы наватарскіх ідэй, высокую якасць выканання і жывыя эмоцыі, закладзеныя ў кожную калекцыю", - дадаў Ігар Іваноў.

Паўфінал адбудзецца для ўдзельнікаў намінацый "Школа моды", "Майстар моды", "Лічбавая мода" і "Фота".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі