Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2024, 17:16

Старт карабля "Саюз МС-25" адкладзены прыкладна на суткі

21 сакавіка, Каралёў /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старт транспартнага пілатуемага карабля "Саюз МС-25" адкладзены, як мяркуецца, на суткі, перадае карэспандэнт БЕЛТА з Цэнтра кіравання палётамі.

Паводле даных спецыялістаў ЦКП, адмена старту адбылася ў аўтаматычным рэжыме. Аб прычынах пакуль не паведамляецца.

У склад экіпажа "Саюз МС-25" уваходзіць прадстаўніца Беларусі Марына Васілеўская.

"Новая дата старту будзе аб'яўлена пазней", - сказалі спецыялісты ЦКП.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі